Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напало́ву, прысл.

Разм. Тое, што і напалавіну.

напало́сквацца, ‑аецца; незак.

Зал. да напалоскваць.

напало́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да напаласкаць.

напало́ханы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад напалохаць.

напало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Адчуць страх, моцна спалохацца. Напалохацца ваўка. □ Больш за ўсіх напалохаўся пастух Лявон, які чакаў немалой расплаты за такое здарэнне. Чарот.

напало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выклікаць у каго‑н. страх, трывогу, спалохаць. Напалохаць вавёрку. □ Тое, што змеціў настаўнік, і тое, што раптам пачуў, і здзівіла яго, і напалохала. Галавач.

напало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., чаго.

Полючы, вырваць нейкую колькасць пустазелля, непатрэбных раслін. Напалоць кош пустазелля.

напа́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. напальваць — напаліць і стан паводле знач. дзеясл. напальвацца — напаліцца.

•••

Лямпа напальвання гл. лямпа.

напа́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да напаліцца.

2. Зал. да напальваць (гл. напаліць у 1–3 знач.).

напа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да напаліць.