Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напалео́наўскі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да Напалеона. Напалеонаўская армія. // Такі, як у Напалеона. Прыняць напалеонаўскі выгляд.

напалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да напаляваць.

напалірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад напаліраваць.

напалірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што і чаго.

1. Пакрыць палітурай. Напаліраваць піяніна.

2. Паліруючы, зрабіць у нейкай колькасці. Напаліраваць цацак.

напаліро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да напаліроўваць.

напаліро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да напаліраваць.

напалі́цца, ‑паліцца; зак.

1. Нагрэцца пры паленні (пра печы, грубкі). Напалілася печ.

2. Нагрэцца да вельмі высокай тэмпературы. Напалілася жалеза. □ Усё напалілася пад сонцам: брызент, ложкі, пасцель і нават зямля. Асіпенка.

напалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак.

1. што і ў чым. Нагрэць паленнем ​1 (пра печы, грубкі). Стораж Піліп, не скупячыся, напаліў печы. Колас. // Падняць тэмпературу ў памяшканні. Напаліць у хаце. □ Аддубасілі.. [мужа Амельяніхі] панскія служкі ў лесе, куды ён пайшоў назбіраць галля, каб напаліць у лазні. Кавалёў.

2. што. Нагрэць да вельмі высокай тэмпературы. Напаліць жалеза. Сонца напаліла зямлю. □ Сонца ўсё перагрэла, напаліла да апошняй мяжы, здаецца, расплавілася само. Ракітны.

3. чаго. Нагатаваць у нейкай колькасці шляхам перапальвання. Напаліць вугалю з дрэва.

4. чаго. Разм. Расходаваць у нейкай колькасці. Напаліць электрычнасці на два рублі.

напа́лм, ‑у, м.

Спецыяльная гаручая сумесь для бомб, агнямётаў і інш. Паліць напалмам. □ Я — чалавек, мне трэба жыць, тварыць, А не гарэць у полымі напалму. Зарыцкі.

[Англ. napalm.]

напа́лмавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да напалму, з напалмам. Напалмавая бомба.