высту́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выстудзіць.
вы́студзіцца, ‑дзіцца; зак.
Стаць халодным; выстыць.
вы́студзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Ахаладзіць, выпусціўшы цяпло (пра памяшканне). Хату выстудзілі за дзень, бесперапынку адчыняючы дзверы. Чарнышэвіч.
вы́стукаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Разм. Перадаць, паведаміць што‑н. умоўнымі стукамі. Выстукаць тэлеграму.
2. Выканаць што‑н. рытмічным стукам. Выступаць матыў песні.
3. Лёгкім пастукваннем пальцамі ці малаточкам па паверхні цела даследаваць стан унутраных органаў чалавека. Доктар выступаў хворага.
высту́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выстукваць — выстукаць.
высту́квацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выстукваць.
высту́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да выстукаць.
2. Разм. Рытмічна стукаць, пастукваць. Лямэнт.. стаіць пры стале і задуменна выстуквае пальцамі. Чорны. Пры агарку свечкі адзін [рабочы].. выстукваў малатком — падбіваў боты. Пестрак.
вы́ступ, ‑у, м.
Частка якога‑н. прадмета, якая выступае, выдаецца ўперад. Выступы скалы. Выступ берага.
выступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выступіць.
вы́ступіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
1. Выйсці наперад адкуль‑н., з-за чаго‑н. Васіль.., не цямячы больш нічога, не бачачы, як сляпы, выступіў з-за ясакару. Мележ. // Стаць бачным, абазначыцца. З правага боку выступілі з-за шэрай заслоны дажджу абрысы касы. В. Вольскі. Вада.. [у сажалцы] значна спала, у некаторых месцах выступіла зямля. Маўр.
2. Выйсці, адправіцца. На світанні партызаны выступілі ў пушчу.
3. перан. Пачаць працу ў якой‑н. галіне. Выступіць на літаратурную арэну. Выступіць на падмостках сцэны.
4. Звярнуцца да грамадскасці з якім‑н. паведамленнем, прапановай, планам і пад. Выступіць з дакладам. Выступіць у спрэчках на сходзе. □ Калі ўсе.. пытанні былі абмеркаваны, выступіў дзед Талаш, каб расказаць пра Саўку Мільгуна. Колас. // Адкрыта выказаць свае думкі, погляды, прапановы і пад. Выступіць у абарону міру. Выступіць супраць падрыхтоўкі новай вайны.
5. Прасачыўшыся знутры, паказацца на паверхні. Выступіў пот на твары. □ Гарачыня была такая, што ў людзей ад поту на гімнасцёрках выступіла соль. Гурскі. // перан. Праявіцца, выявіцца (пра рысы характару, пачуцці і пад.). І тут усе ўбачылі, што раней незаўважаная рыса гэтай натуры.. выступіла наверх. Чорны.