насо́сны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і помпавы. Насосная станцыя.
насо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. насоўваць — насунуць.
насо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да насунуцца.
2. Зал. да насоўваць.
насо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насунуць.
насо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.
Разм. Невялікая хустачка, прызначаная для выцірання носа або твару; насавая хустачка. Працерці насоўкаю акуляры. □ Кірыла дастаў насоўку і пачаў старанна выцірацца. Шамякін.
насо́хлы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад насохнуць.
2. Які добра высах, сухі. Насохлая салома схапілася ў момант [агнём]. Лобан.
насо́хнуць, ‑не; пр. насох, ‑сохла; зак.
1. Засыхаючы, прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. На ботах насохла гразь.
2. Разм. Засохнуць у вялікай колькасці. Насохла дрэў у лесе.
3. Стаць надта сухім. Час быў спякотны, усё насохла. Пальчэўскі. [Недашыцін:] — Гарачыня несусветная. Канюшыну кідалі. Насохла, як перац. Лобан.
наспа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Спаяць пэўную колькасць чаго‑н.
наспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; ‑спімся, ‑спіцеся, ‑сняцца; зак.
Разм. Уволю, многа паспаць. Наспацца ў вольны дзень.
наспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; ‑спім, ‑спіцё, ‑спяць; зак., што.
Разм. Атрымаць што‑н. (звычайна непажаданае) у выніку доўгага сну. Наспаць мяшкі пад вачыма.