Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нарыхтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нарыхтаваць.

нарыхтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак., да чаго, з інф. і без дап.

Падрыхтавацца да чаго‑н., займець намер зрабіць што‑н. Нарыхтавацца да бою. □ Сцішылася вёска, нарыхтавалася спачыць у цёплай ночы. Пташнікаў. Казімір .. выцягнуў з верхняй кішэнькі сваёй блузы ручку і нарыхтаваўся пісаць. Краўчанка.

нарыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

1. чаго. Назапасіць у нейкай колькасці. Нарыхтаваць корму на зіму. □ З суседняй вёскі амаль штодня прыходзіць стар[эй]шая дачка і просіць ад бацькі дапамогі: то накасіць сена, .. то нарыхтаваць дроў. Шамякін.

2. што. Падрыхтаваць; прывесці ў гатоўнасць. Калі ўсе разбегліся, Чыжык шпарка заваліў уваход цэглаю, запоўз у яміну і нарыхтаваў гранаты. Лупсякоў.

3. каго-што. Разм. Прыгатаваць усё патрэбнае, сабраць. Нарыхтаваць гаспадара ў дарогу. Нарыхтаваць экспедыцыю.

нарыхто́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нарыхтавацца.

2. Зал. да нарыхтоўваць.

нарыхто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нарыхтаваць.

нарыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нарыхтоўваць — нарыхтаваць (у 1 знач.).

2. Разм. Планавая здача сельскагаспадарчых прадуктаў дзяржаве. Здаць нарыхтоўку. □ Не было той сумятні, якую звычайна можна было наглядаць, калі здача нарыхтоўкі была ў разгары. Васілевіч.

нарыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нарыхтоўкі. Нарыхтоўчыя цэны. Нарыхтоўчы пункт. Нарыхтоўчая арганізацыя.

нарыхто́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца нарыхтоўкамі. Нарыхтоўшчык грыбоў.

нарыхто́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да нарыхтоўшчык.

нары́ць, ‑рые; зак., чаго.

Разрыхліць зямлю, нарабіць паглыбленняў у зямлі (пераважна рылам). Нарылі свінні ям.