Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

накрамзо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Няўмела, неакуратна напісаць; накрэмзаць.

накра́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад накрапаць.

накра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пакрыць крапам. Накрапаць карты.

накра́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. накрапваць — накрапаць.

накра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да накрапаць.

2. Падаць рэдкімі кроплямі (пра дождж). А дождж то сціхне, то накрапвае, То сыпане, як з поўнай жмені. Хведаровіч. / у безас. ужыв. Ціха, амаль непрыкметна, пачало накрапваць, але шуму дажджу не было чуваць, бо яго глушыў няўціхны гул рачных хваль. Мележ.

накрасава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.

Разм. Уволю, многа пакрасавацца.

накра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; зак., чаго.

Набыць крадзяжом нейкую (звычайна вялікую) колькасць чаго‑н. [Сузон] накраў у лесе жэрдак і трохі падправіў гумно. Галавач.

накро́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад накроіць.

накро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., чаго.

1. Скроіць, выкраіць нейкую колькасць чаго‑н. Накроіць сарочак.

2. Нарэзаць лустамі, кавалкамі. Іван накроіў тоўстымі лустамі свежага хлеба і нецярпліва паклікаў бацьку з сяней. Брыль.

накро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да накроіць.