выстро́йвацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выстраіцца 1.
2. Зал. да выстройваць 1.
выстро́йвацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да выстраіцца 2.
выстро́йваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выстраіць 1.
выстро́йваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выстраіць 2.
выстро́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выстрочваць.
выстро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выстрачыць.
вы́струганы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выстругаць.
вы́стругаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Стругаючы, надаць чаму‑н. пэўную форму. Выстругаць цацку. □ Хлопец меркаваў, дзе б знайсці кавалак сырой асіны, каб выстругаць «аўтамат». Гурскі.
выстру́гвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выстругваць.
выстру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выстругаць.
вы́струнены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выструніць.
вы́струніцца, ‑ніцца; зак.
Разм. Стаць прама, выцягнуцца ў струнку. Выструніцца перад начальствам. □ Убачыўшы лейтэнанта, абодва [салдаты], не выпускаючы здабычы, выструніліся і прывіталі яго. Мележ. Перад Рыгорам раптам выструніўся адзін з новых камандзіраў падрыўных груп. Краўчанка.