выспе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выспеліць.
выспе́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Разм. Выводзіць якую‑н. песню; старанна спяваць. Драбок выспеўваў нейкі новы свой матыў, ходзячы каля паветкі. Колас.
вы́спець, ‑спее; зак.
1. Паспець, стаць спелым. Выспелі антонаўкі, ранеты, Верасень схмялелы завітаў. Прануза.
2. перан. Скласціся, сфарміравацца, прыняць канчатковую форму. Выспела думка. Выспеў план. □ Нарэшце рашэнне выспела: ноччу, крадком,.. [Адам Ягоравіч] пакінуў гаспадара — наперадзе Нясвіжская семінарыя. М. Стральцоў.
выспява́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выспяваць — выспець.
вы́спятак, ‑тка, м.
Абл. Штуршок нагой. Ад другога выспятка ён ускочыў на ногі і гатоў быў рабіць усё, што яму загадаюць. Зарэцкі.
вы́ссаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выссаць.
вы́ссаць, ‑ссу, ‑ссеш, ‑ссе; зак., каго-што.
Выцягнуць ссаннем; высмактаць.
•••
Выссаць (высмактаць) з пальца — выдумаць.
вы́ставачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да выстаўкі. Выставачная зала. Выставачны павільён.
вы́ставіцца, ‑стаўлюся, ‑ставішся, ‑ставіцца; зак.
1. Выдацца ўперад; высунуцца. Выставіцца з-за вугла, з акна.
2. Зак. да выстаўляцца (у 2 знач.).