выспець, ‑спее; зак.

1. Паспець, стаць спелым. Выспелі антонаўкі, ранеты, Верасень схмялелы завітаў. Прануза.

2. перан. Скласціся, сфарміравацца, прыняць канчатковую форму. Выспела думка. Выспеў план. ▪ Нарэшце рашэнне выспела: ноччу, крадком,.. [Адам Ягоравіч] пакінуў гаспадара — наперадзе Нясвіжская семінарыя. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)