Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нані́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. нанізваць — нанізаць.

нані́звацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да налізацца.

2. Зал. да нанізваць.

нані́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нанізаць.

нані́зм, ‑у, м.

Спец. Ненармальна нізкі, карлікавы рост.

[Ад грэч. nannos — карлік.]

на́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; ж.

Сорт грубай баваўнянай тканіны, найчасцей жоўтага колеру.

[Ад назвы горада Нанкіна.]

на́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нанкі. // Зроблены з нанкі. Нанкавы кафтан.

нано́ва, прысл.

Разм. Тое, што і нанава.

нано́с, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нанесці (у 2 знач.).

2. Пласт зямлі, пяску, снегу і пад., нанесены вадой, лёдам, ветрам. Снежныя наносы. □ Сцежка вяла праз густы лазняк, што парве на пясчаных наносах. Шамякін.

нано́сіцца, ‑сіцца; незак.

Зал. да наносіць (гл. нанесці ў 1, 2, 5 і 6 знач.).

нано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць.

Незак. да нанесці.