Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

намя́кнуць, ‑не; пр. намя́к, ‑ла; зак.

Разм. Стаць намяклым, размякнуць ад сырасці, вады.

намякну́ць, ‑мякну́, ‑мякне́ш, ‑мякне́; ‑мякнём, ‑мекняце́; зак.

Аднакр. да намякаць ​2.

намянці́ць, ‑мянчу, ‑менціш, ‑менціць; зак., што.

Натачыць касу мянташкай. Толькі на хвілінку прыпынак — намянціць касу — і далей, далей, далей. Як п’яны, узмахваў касою Міхась. Дамашэвіч.

намяня́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад намяняць.

намяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

1. Набыць шляхам абмену нейкую колькасць чаго‑н. Намяняць марак. □ З хаты памянялі на яду ўсё, што можна было памяняць. Цяпер трэба рабіць нейкі абарот.. Ніна прыкідвае, колькі яна можа намяняць за тое, што ў торбе. Арабей.

2. Разменьваючы, набыць якую‑н. колькасць дробных грошай.

намяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да намераць.

намярза́ць, ‑ае.

Незак. да намерзнуць.

намясі́цца, ‑мяшуся, ‑месішся, ‑месіцца; зак.

Разм. Доўга, многа памясіць.

намясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., чаго.

Месячы, прыгатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Толькі ўпраўляйся наварыць свінням, каровам, авечкам, нарэзаць, намясіць, занесці ўсім, накарміць такую пражору. Мележ. Сам [бацька Віці] злез, намясіў гліны, занёс наверх. Місько.

намята́цца, ‑аецца; зак.

Зал. да намятаць.

намята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да намесці.