Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

намыўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Нанесены цячэннем. Намыўны бераг.

2. Створаны шляхам намыву машынай. Намыўная плаціна.

3. Здабыты шляхам прамывання. Намыўное золата.

намы́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца намывам.

намы́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да намыўшчык.

намы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., што і чаго.

1. Памыць, вымыць нейкую колькасць чаго‑н. Намыць гару бялізны. Намыць талерак. Намыць бульбы.

2. Нанесці сваёй плынню, сваімі хвалямі. Рака памыла выспу. Намыць мель. □ Тут грунт трывалейшы: ручай нажыў нямала, пяску. Пальчэўскі. Магчыма, некалі, у дагістарычны перыяд, у сто разоў больш магутная рака памыла гэтыя высокія пясчаныя дзюны, на якіх пасля разумныя людзі пасадзілі лес. Шамякін. / у безас. ужыв. Завішнюк доўга яшчэ стаяў, глядзеў на вуліцу, на пясок — думаў: адкуль яго набралася гэтулькі.., мусіць, памыла, прыгнала вадой у дажджы ад лесу. Пташнікаў.

3. Стварыць збудаванне з зямлі пры дапамозе землясоснай машыны. Намыць плаціну. Намыць дамбу. // Укласці пры дапамозе вадзянога струменю. Намыць тысячу кубаметраў грунту.

4. Прамываючы народу вадой, здабыць нейкую колькасць чаго‑н. (звычайна пра золата). Намыць кілаграм золата.

намяжо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да намяжоўваць.

намяжо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да намежаваць.

намяка́ць 1, ‑ае.

Незак. да намя́кнуць.

намяка́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каму на каго-што і без дап.

Рабіць намёкі, гаварыць намёкамі, не выказваць адкрыта сваёй думкі. Лабановіч зразумеў, на што намякае яго зямляк і блізкі сябар. Колас. Дзед намякаў маёй маці, што яна была камсамолка і ўпрошвала яго не ўпарціцца, а ўступаць у калгас. Сачанка. Адносіны Васіліны да Іллюка не змяніліся ў гэтыя гады, яна стала нават шмат ласкавейшай, але пэўнага адказу, калі ён намякаў на жаніцьбу, не давала. Хадкевіч.

намя́клы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які стаў сырым, размяклым ад сырасці, вады. Намяклыя сухары.

намя́кнуць, ‑не; пр. намя́к, ‑ла; зак.

Разм. Стаць намяклым, размякнуць ад сырасці, вады.

намякну́ць, ‑мякну́, ‑мякне́ш, ‑мякне́; ‑мякнём, ‑мекняце́; зак.

Аднакр. да намякаць ​2.

намянці́ць, ‑мянчу, ‑менціш, ‑менціць; зак., што.

Натачыць касу мянташкай. Толькі на хвілінку прыпынак — намянціць касу — і далей, далей, далей. Як п’яны, узмахваў касою Міхась. Дамашэвіч.