нако́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. накочваць — накаціць (у 1, 2 знач.).
нако́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да накаціцца.
2. Зал. да накочваць.
нако́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накаціць (у 1, 2 і 4 знач.).
нако́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад накасіць.
нако́швацца, ‑аецца; незак.
Зал. да накошваць.
нако́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накасіць.
накпі́ць, ‑кплю, ‑кпіш, ‑кпіць; зак., з каго-чаго, над кім-чым і без дап.
Злосна пасмяяцца, паздзекавацца з каго‑, чаго‑н. Ашукаць або хоць накпіць з акупанта быў немалы гонар. Лужанін. А дзед сядзе каля дуба, Кій паложыць на траву, Люльку возьме ў рот бяззубы І пахіліць галаву, Ды пачне сваё казанне, Як павінен жыць Сымон, Каб праз тое навучанне Лепш прыбраць яго ў палон, Бо таму не збыць пакуты, Хто б над старасцю накпіў. Колас.
накрада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накрасці.
накра́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накрасці.
накра́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад накрасці.