Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выпрабава́льнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца выпрабаваннем чаго‑н. Лётчык-выпрабавальнік. Выпрабавальнік аўтамабіляў.

выпрабава́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да выпрабавальнік.

выпрабава́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выпрабавальніка.

выпрабава́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны, устаноўлены для выпрабавання. Выпрабавальны палігон. Выпрабавальны тэрмін.

2. Тое, што і дапытлівы. Выпрабавальны позірк.

выпрабава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпрабаваць.

2. Няшчасце, нягода. Прайсці праз цяжкія выпрабаванні.

вы́прабаваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад выпрабаваць.

2. у знач. прым. Правераны практыкай; надзейны. Выпрабаваны метад. Выпрабаваны барацьбіт.

вы́прабаваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

Праверыць на практыцы прыгоднасць чаго‑н. Выпрабаваць новую канструкцыю. // Праверыць чые‑н. якасці, здольнасці. Выпрабаваць цярпенне. Выпрабаваць сваю сілу.

выпрабо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпрабоўваць — выпрабаваць.

выпрабо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выпрабоўваць.

выпрабо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпрабаваць.