Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

намы́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад намыліць.

намы́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Намыліць сябе, пакрыць сябе мыльнай пенай. Намыліцца некалькі разоў.

намы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Нацерці мылам, пакрыць мыльнай пенай. Намыліць бялізну. Намыліць рукі. □ Намыліць кашулю не было чым, і .. [Люба] доўга церла яе рукамі. Чорны.

•••

Намыліць галаву (шыю) каму — строга спагнаць з каго‑н. за што‑н.

намы́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. намыльваць — намыліць.

намы́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да намыліцца.

2. Зал. да намыльваць.

намы́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да намыліць.

на́мысел, ‑слу, м.

Тайны намер, задума (часцей адмоўнага характару). Знаць намысел ворага — сіла: Тады не налучыць бяда. Колас.

намы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Задумаць, намерыцца зрабіць што‑н. На сабе вельмі добра адчуўшы, як цяжка быць непісьменным, .. [бацька] намысліў мяне вучыць. Скрыган. І невядома, куды .. [Пракоп Дубяга] пайшоў і што ён намысліў. Колас.

намы́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад намыць.

намы́ў, ‑мыву, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. намыць (у 2–4 знач.).

2. Зямля ля берага, намытая вадой. На гэты бок Дзвінасы ад Леснікоў цягнецца нізінная пясчаная каса — вясновыя намывы і наносы. Пташнікаў.