Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надзяля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да надзяляць.

надзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да надзяліць.

надзяўба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Тое, што і надзяўбціся.

надзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і надзяўбці.

надзяўбці́, ‑бу, ‑беш, ‑бе; ‑бём, ‑надзеўбяце; пр. надзёўб, ‑дзяўбла, ‑ло; зак., чаго.

1. Дзяўбаючы, наадбіваць чаго‑н., раскрышыць што‑н. Надзяўбці зямлі. □ [Глею] як-ніяк можна было б надзяўбці кіркай ды паціху павыкідаць рыдлёўкай. Быкаў.

2. Нарабіць дзяўбаннем дзірак, адтулін.

надзяўбці́ся, ‑дзяўбуся, ‑дзяўбешся, ‑дзяўбецца; ‑дзяўбёмся, ‑дзеўбяцеся; пр. надзёўбся, ‑дзяўблася, ‑лося; зак.

Клюючы, наесціся ўволю (пра птушак). Надзяўбціся зярнят.

надкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., што.

Прырабіць пры дапамозе коўкі. // Падоўжыць пры дапамозе коўкі.

надкале́ннік, ‑а, м.

Спец. Надкаленная чашачка.

надкале́нны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца вышэй калена. Надкаленная косць.

надкало́цца, ‑колецца; зак.

Раскалоцца не поўнасцю. Палена надкалолася. Клюшка надкалолася.