нацерабі́ць, ‑цераблю, ‑цярэбіш, ‑цярэбіць; зак., чаго.
1. Цярэбячы, нассякаць у нейкай колькасці. Нацерабіць лазняку. Нацерабіць галля.
2. Ачысціць ад лісця, карэння якую‑н. колькасць чаго‑н. (пераважна пра агародніну). Нацерабіць буракоў.
3. Нарваць якую‑н. колькасць ільну.
нацерушы́цца, ‑цярушыцца; зак.
1. Насыпацца, высыпацца. [Андрэй] хадзіў па двары, зграбаў.. сена, што нацерушылася з вазоў, падбіраў палянякі дроў. Чарнышэвіч.
2. безас. Напалаць у якой‑н. колькасці (пра дробны снег). Нацерушылася снегу за ноч.
нацерушы́ць, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак., чаго.
1. Насыпаць, рассыпаць у якой‑н. колькасці. Куфар закапалі ў старой яме ад бульбы.. Пасля наклалі роўна дзёрну, прытапталі нагамі і зверху нацерушылі сасновых іголак. Пташнікаў.
2. безас. Тое, што і нацерушыцца (у 2 знач.).
наце́рці, натру, натрэш, натрэ; натром, натраце; пр. нацёр, ‑церла; зак.
1. каго-што. Намазваючы, змазваючы (вадкасцю, маззю і пад.), расцерці. Валодзева маці хутка пераадзела нас у сухое.., пагрэла чаю з ліпавым цветам, напаіла нас, нацерла шкіпінарам і пазнала на печ грэцца. Якімовіч.
2. што. Начысціць да глянцу, уціраючы што‑н. (фарбу, воск і пад.). Нацерці паркет масцікай.
3. што. Пашкодзіць, прычыніць боль трэннем, пакінуць след ад трэння. Нацерці нагу да крыві.
4. чаго. Надрабніць на тарцы ў якой‑н. колькасці. Падумаўшы, [Люся] рашчыніла цеста на пірог, нацерла бульбы, потым узялася за катлеты. Шашкоў.
5. чаго. Нарыхтаваць у якой‑н. колькасці, ачышчаючы піскам, трэннем ад цвёрдых частачак (пра лён, каноплі і пад.).
наце́рціся, натруся, натрэшся, натрэцца; натромся, натрацеся; пр. нацёрся, ‑церлася; зак.
1. Нацерці сябе чым‑н. (звычайна маззю і пад.). // Расцерціся чым‑н. [Руневіч:] Цяпер бы мне.. холадна апячы свае грудзі і плечы сцюдзёнай вадой каля студні, да чырвані нацерціся хрусткім, духмяным кужалем ручніка... Брыль.
2. Стаць нацёртым (гл. нацерці ў 2, 4 знач.). Паркет добра нацёрся.
наце́чны, ‑ая, ‑ае.
Які ўтварыўся ў выніку нацёку. Нацечныя ўтварэнні.
наце́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак., кім-чым, з каго-чаго і без дап.
1. Зведаць задавальненне; парадавацца, пацешыцца ўволю. Андрэева маці — знясіленая, хворая старая, якая рэдка калі злазіла з печы, — не магла нацешыцца з сына і нявесткі. Хадкевіч. Спаткаўшыся, сябрукі не маглі адзін з другога нацешыцца, успамінаючы даўно мінулае, перажытае. Ядвігін Ш.
2. Зведаць асалоду ўзаемнага кахання. — Не нацешыліся, не намілаваліся яшчэ, а ўжо, бедная [Гэлька], удавіца. Грахоўскі.
наце́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.
Пацешыць уволю.
нацёк, ‑у, м.
Слой рэчыва, якое нацякло на паверхню чаго‑н., расцяклося па чым‑н. Вапнавы нацёк на сцяне пячоры. □ [Валатовіч] пачаў гаварыць, адкалупваючы ў калідоры ад сцяны зацвярдзелыя нацёкі нейкай едкай карычневай фарбы. Шамякін.
нацёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нацерці.