накаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., чаго.
1. Закаламуціць нейкую масу якой‑н. вадкасці.
2. перан.; і без дап. Разм. Нарабіць чаго‑н. непрыемнага; выклікаць сваркі, незадавальненне. [Ермаліцкі:] — Я думаю, што гэты злыдзень [Собіч] доўга не будзе. Накаламуціць тут у нас, папераварочвае ўсё дый дасць лататы яшчэ куды. Скрыган.
накалаці́цца, ‑лачуся, ‑лоцішся, ‑лоціцца; зак.
Разм. Доўга, многа падрыжаць, патрэсціся; надрыжацца. Накалаціцца ад страху.
накалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., чаго.
Разм.
1. Натрэсці, наабіваць з дрэва, куста нейкую колькасць пладоў. [Гарасім].. поўзаў пад яблыняй і збіраў падалкі. Ранішняя навальніца накалаціла іх шмат. Чарнышэвіч.
2. Разм. Нагатаваць якой‑н. стравы, размешваючы калатоўкай; намяшаць. Накалаціць заціркі.
накале́ннік, ‑а, м.
Накладка, павязка і пад., якая носіцца на калене. [Марынчук:] — На мне — боты, шаравары салдацкія з накаленнікамі. Ракітны. // Частка старажытных баявых даспехаў, якая закрывала калена.
накале́нны, ‑ая, ‑ае.
Які надзяецца, накладваецца на калена. Накаленная павязка.
нака́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад накаліць.
2. у знач. прым. Нагрэты да вельмі высокай тэмпературы.
3. у знач. прым. Разм. Вельмі напружаны, узбуджаны. Шэмет моўчкі ўстаў, абцягнуўся, абтрапаўся і зрабіў крок наперад. Адчувалася, што ён быў увесь як накалены. Лобан.
накале́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
Разм. Знаходзячыся доўга на холадзе, на марозе, моцна азябнуць, намерзнуцца. Накалецца на полі ў холад.
накалі́цца, ‑калюся, ‑калішся, ‑каліцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і напаліцца (у 2 знач.).
2. перан. Разм. Дайсці да напружанага, узбуджанага стану.
накалі́ць, ‑калю, ‑каліш, ‑каліць; зак., каго-што.
1. Тое, што і напаліць (у 2 знач.).
2. перан. Разм. Давесці да напружанага, узбуджанага стану.
накало́цца, ‑калюся, ‑колешся, ‑колецца; зак.
1. Наткнуцца на што‑н. вострае, наравіцца ўколам. Накалоцца на цвік.
2. Раскалоцца, расшчапіцца не да канца; надкалоцца. Пень накалоўся.