Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нажартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Разм. Пажартаваць. Бачыць бабіна дачка: з такімі сватамі не вельмі нажартуеш, і супакоілася. Якімовіч.

нажа́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нажаць.

нажаха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Перажыць страх; напужацца. [Хлопцы] ціха шапталіся і ўсё больш і больш наганялі на сябе страху. Яўхім і Даніла так пажахаліся, што ледзь не пераселі ў другое месце. Пальчэўскі. Трошкі адышоўшы ад перапуду, Генадзь угледзеў, што і воўка-спадарожніка нідзе не відно. Мабыць, ён таксама нажахаўся. Сабаленка.

нажаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Нагнаць страху, напужаць. Здавалася, што.. і бомбы рвуцца несапраўдныя, і кулямёты лапочуць толькі для таго, каб нарабіць траскатні і нажахаць нас. Сабаленка. [Салавей:] — Нажахаем мяцежнікаў, закруцяцца яны, як шкурат на агні, тады лёгка будзе прарвацца нашым часцям. Грахоўскі.

нажа́цца, ‑жнуся, ‑жнешся, ‑жнецца; ‑жнёмся, ‑жняцеся; зак.

Доўга пажаць; стаміцца, жнучы. Нажацца за дзень.

нажа́ць, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; ‑жнём, ‑жняце; зак., чаго.

Зжаць нейкую колькасць чаго‑н. Нажаць капу жыта. □ Толькі канчаючы работу, людзі заўважылі, як страшэнна многа яны пажалі збажыны. Чорны.

нажда́к, ‑у, м.

Горная парода, якая складаецца з дробных зярнят карунду і прымесей іншых мінералаў. // Парашок з гэтага мінералу, які ўжываецца для шліфоўкі або чысткі металічных вырабаў, шкла і пад.

[Цюрк. nadžak.]

нажда́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да наждаку. Наждачны камень. // Зроблены з наждаку, з наждаком. Наждачная папера.

наждачо́к, ‑чку, м.

Разм. Памянш. да наждак.

нажлу́кціцца, ‑кчуся, ‑кцішся, ‑кціцца; зак., чаго.

Разм. Напіцца звыш меры. Нажлукціцца вады. Нажлукціцца гарэлкі.