Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нагаві́цы, ‑аў; адз. няма.

Разм. Штаны. Апрануты быў [Шэмет] у шэры даматканы курцік, перацягнуты путам, і зрэбныя, да калень.. нагавіцы. Лобан.

нагаві́чкі, ‑чак; адз. няма.

Разм. Памянш.-ласк. да нагавіцы; дзіцячыя нагавіцы.

нагаві́чны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да нагавіц. Нагавічны пояс. // Прызначаны для шыцця нагавіц. Нагавічны матэрыял.

нагаво́р, ‑у, м.

1. Паклёп, данос. Сам арышт [Багуцкага], відаць, адбыўся па пагавару Клопікава. Лынькоў. [Марына Аляксееўна:] — Нагавор — што смала — нялёгка адмываецца. Шамякін.

2. Заклінанне, якое па ўяўленню забабонных людзей мае магічную сілу.

нагаво́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нагаварыць.

нагаво́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да нагаворваць.

нагаво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нагаварыць.

нагаво́рны, ‑ая, ‑ае.

Які набыў пасля нагавору (у 2 знач.) чарадзейныя ўласцівасці. Нагаворная вада. // Які можа ўнушыць любоў да каго‑н. Нагаворнае зелле.

нагаво́ршчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто ўзводзіць паклёпы на каго‑н.; паклёпнік.

нагаво́ршчыца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да нагаворшчык. [Мікола]: — А ты не шушукала? Не нагаворшчыца? Не пабяжыш дзядзьку Максіму на мяне скардзіцца? Даніленка.