вы́серабрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Пакрыць слоем серабра; пасерабрыць.
вы́сербаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад высербаць.
вы́сербаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Сёрбаючы, з’есці якую‑н. рэдкую страву. Высербаць міску крупніку.
вы́сеў, ‑севу, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. высяваць — высеяць.
2. Тое, што высяваюць, колькасць яго. Сам.. [аграном] сачыў за ачысткай насення і нормамі высеву. Брыль.
вы́сеўкі, ‑севак; адз. няма.
Тое, што адлучана ў працэсе прасейвання.
вы́сечаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад высечы.
вы́сечка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. высечы (у 1–3 знач.).
2. Р мн. ‑чак. Месца, дзе высеклі лес; высека. [Макар] начаваў і дняваў на высечках ля казённага лесу, зрэдку толькі прыходзячы ў хату па харчы. Асіпенка. Свежую высечку, як толькі растане снег і прагрэецца зямля, з краю ў край запоўняць маладыя сасонкі. Паслядовіч.
вы́сечы і (радзей) вы́секчы, ‑секу, ‑сечаш, ‑сеча; ‑сечам, ‑сечаце, ‑секуць; пр. высек, ‑ла; зак., што.
1. Ссячы ўсё, знішчыць. У час вайны тут высеклі ўвесь лес, але за апошнія гады дзялянка зарасла маладым бярэзнікам. Шуцько. // Ссячы, выбраўшы што‑н. патрэбнае. Высечы жардзіну.
2. Секучы, дастаць, выняць што‑н. Высечы кавалак лёду.
3. Зрабіць, стварыць высечкай. Высечы паз. Высечы надпіс. Высечы помнік з граніту.
4. Выбіць, выкрасіць. Куля высекла іскру на валуне і са свістам зрыкашэціла. Шамякін.
вы́сечыся і (радзей) вы́секчыся, ‑чацца; зак.
Разм. Стаць карацейшым; выпасці; вылезці (пра валасы). Некалі таўшчэзныя, доўгія, русыя косы Хрысціны патанчэлі, высекліся, выцвілі і страцілі свой ранейшы бляск. Гурскі.
вы́сеяны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад высеяць.