высечы і (радзей) высекчы, ‑секу, ‑сечаш, ‑сеча; ‑сечам, ‑сечаце, ‑секуць; пр. высек, ‑ла; зак., што.

1. Ссячы ўсё, знішчыць. У час вайны тут высеклі ўвесь лес, але за апошнія гады дзялянка зарасла маладым бярэзнікам. Шуцько. // Ссячы, выбраўшы што‑н. патрэбнае. Высечы жардзіну.

2. Секучы, дастаць, выняць што‑н. Высечы кавалак лёду.

3. Зрабіць, стварыць высечкай. Высечы паз. Высечы надпіс. Высечы помнік з граніту.

4. Выбіць, выкрасіць. Куля высекла іскру на валуне і са свістам зрыкашэціла. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)