Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

высве́чваць, ‑ае; незак.

1. Незак. да высвеціць.

2. Адсвечваць, свяціцца. [Лаўрык] нёс [Віку] цераз шырокі брадок, дно якога высвечвала чыстым жоўтым жвірам... Вітка.

вы́свідраваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высвідраваць.

вы́свідравацца, ‑руецца; зак.

Утварыцца, узнікнуць ад свідравання (пра дзірку, паглыбленне).

вы́свідраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Свідруючы, зрабіць дзірку, паглыбленне.

высвідро́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да высвідравацца.

2. Зал. да высвідроўваць.

высвідро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да высвідраваць.

вы́свіст, ‑у, М ‑сце, м.

Гук свісту. Высвісты флейты. Высвісты птушак.

вы́свістаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высвістаць.

вы́свістаць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак., што.

1. Выканаць, перадаць якую‑н. мелодыю свістам. Высвістаць песню.

2. Разм. Выстудзіць. Вецер высвістаў хату.

высві́стванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. высвістваць — высвістаць.