напаўсто́йкі, ‑ая, ‑ае.
Не зусім стойкі. Напаўстойкі газ.
напаўсур’ёзны, ‑ая, ‑ае.
Не зусім сур’ёзны. Напаўсур’ёзны тон. □ Міхась пранікліва паглядзеў на Валю, але па твару яе нічога не мог убачыць — ён быў звычайны: напаўсур’ёзны, напаўздзіўлены; нават тая чырвань, што ўспыхнула спачатку, знікла. Шахавец.
напаўсухі́, ‑ая, ‑бе.
1. Які не зусім высах, не зусім сухі. Напаўсухое адзенне. Напаўсухія дровы. // Які не зусім перасох. Напаўсухое рэчышча. Напаўсухі канал.
2. У якім мала сокаў, амаль засохлы (пра расліны). Напаўсухое дрэва.
напаўхмызня́к, ‑у, м.
Расліна, у якой ніжняя частка драўняная, а верхняя травяністая.
напаўцёмны, ‑ая, ‑ае.
Слаба асветлены, недастаткова асветлены. Напаўцёмны калідор.
напаўшарсцяны́, ‑ая, ‑ое.
Шарсцяны з прымессю іншага валакна. Напаўшарсцяныя тканіны.
напаўшаўко́вы, ‑ая, ‑ае.
Шаўковы з прымессю іншага валакна. Напаўшаўковая сукенка.
напаце́лы, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты вільгаццю, запацелы. Праз напацелае акно відны былі голыя ліпы ў панскім парку. Чарнышэвіч.
напаце́ць, ‑ее; зак.
Пакрыцца вільгаццю, запацець. Васіліна адчула, што дужка сумачкі зрабілася гарачай, напацела. Савіцкі.
напача́тку, прысл.
Разм. Спярша, спачатку. Дом, здавалася, пусты. А можа ўсё ж такі ёсць хто? Пастукаць у дзверы? Напачатку нічога, доўга нічога, а потым мяккія крокі дарослага чалавека. Лобан. Кватэру было знайсці не так лёгка, як.. [Максіму Адамавічу] думалася напачатку. М. Стральцоў.