нако́лькі, прысл.
1. меры і ступені. У якой ступені, у якой меры. [Гудовіч партызанам:] Абяцаю вам, што я выкарыстаю гэтую зброю на ўсю яе магутнасць, наколькі хопіць маіх сіл. Крапіва. Жанчына, наколькі я разумеў гэта, хварэла на сэрца, і яе, небараку, у дарозе хапіў прыступ. Чыгрынаў.
2. адноснае. Ужываецца як злучальнае слова: а) у даданых дапаўняльных сказах. Сцяпан Каваль не раз трапляў пад паліцэйскую аблаву. Даводзілася ўсяк — і цяжка і лёгка. Усё залежала ад таго, наколькі сілы паліцыі пераважалі яго сілы. Пестрак. Сам па сабе ўзровень мастацкага твора не заўсёды з’яўляецца паказчыкам таго, наколькі пісьменнік выкарыстаў свае творчыя магчымасці. Крапіва; б) у даданых дзейнікавых сказах. Вочы .. [зубра] паблісквалі з-пад кучаравай, навісаючай грывы. Барада была чорная і густая. Дзіўна, наколькі яго аблічча гарманіравала з навакольным лясным пейзажам. В. Вольскі; в) у даданых сказах меры і ступені (звычайна ў адпаведнасці з суадноснымі словамі «настолькі», «нагэтулькі» ў галоўным сказе). Наколькі дапамог.. [Чыкілевічу] Пракоп, нагэтулькі, калі не болей, пашкодзіць яму.. [Мікіта]. Колас.
нако́льнік, ‑а, м.
Разм. Гарэза, свавольнік. Баяўся поп і другога: Андрэй са сваімі накольнікамі мог падпільнаваць яго і вынесці .. без споднікаў. Чарнышэвіч.
нако́нт, прыназ. з Р.
Спалучэнне з прыназоўнікам «наконт» выражае аб’ектныя адносіны: указвае на прадмет ці з’яву, якія з’яўляюцца аб’ектам думкі, выказвання, меркавання. Думкі наконт працы. □ [Міхал:] — І наконт кватэры таксама паставім пытанне... Карпаў.
нако́пвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да накопваць.
нако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накапаць.
нако́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад накапіць.
нако́плівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да накапіцца.
2. Зал. да накопліваць.
нако́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накапіць.
нако́рмлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад накарміць.