нагружа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да нагрузіцца.
2. Зал. да нагружаць.
нагружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нагрузіць.
нагру́зачны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаны, служыць для нагрузкі.
нагрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.
1. Прыняць груз у нейкай колькасці (пра сродкі перавозкі грузу). Баржа нагрузілася вугалем.
2. Узяць у рукі або ўскласці на сябе які‑н. груз для пераноскі. Нагрузіцца чамаданамі.
3. перан. Разм. Узяць на сябе якія‑н. абавязкі, даручэнні. Нагрузіцца прафсаюзнай работай.
нагрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., каго-што.
1. Напоўніць што‑н. грузам. Нагрузіць машыны. Нагрузіць вярблюда. □ Праз некаторы час я нагрузіў свае самалёты.. і вылецеў на Міншчыну. Казлоў. Партызаны нагрузілі вазы і пачалі выязджаць на дарогу. М. Ткачоў. // Пакласці груз на каго‑, што‑н. Нагрузіць рэчы на машыну.
2. перан. Разм. Ускласці на каго‑н. якую‑н. працу, грамадскія абавязкі. Нагрузіць грамадскай работай.
нагру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. нагрузіць (у 1 знач.). Стрэлка манометра знізілася і Ціхон узяўся за нагрузку дроў. Барашка.
2. Колькасць нагружанага; груз. Бывае, што і жалеза не вытрымлівае лішняй нагрузкі. Няхай.
3. Колькасць работы, ступень занятасці якой‑н. работай. Не гонячыся за вялікай нагрузкай, .. [Дабрамыслаў] быў надзвычай акуратны ў сваёй педагагічнай рабоце. Лобан. // Абавязкі, даручэнні, звязаныя з грамадскай працай. [Карніцкі:] — Хіба Лазарэўская пачала горш вучыцца альбо дрэнна выконваць грамадскія нагрузкі? Паслядовіч. З гонарам партыйную пагрузку Даручылі сёння вы сынам. Хведаровіч.
4. Загружанасць работай якой‑н. установы, прадпрыемства, машыны, апарата. Нагрузка электрастанцыі. □ Выявілася праз некаторы час, што агрэгат слабавата вытрымлівае трохзменную пагрузку, пераграецца матор. Кулакоўскі. // Колькасць работы, якая прыпадае на арганізм або асобны орган. Нагрузка па сэрца. Фізічная нагрузка спартсмена.
5. Спец. Сукупнасць сіл, якія дзейнічаюць на якое‑н. цела (збудаванне, механізм, дэталь). Нагрузка на жалезную бэльку. Нагрузка на зубец.
6. перан. Ступень выразнасці, насычанасці чым‑н. (у дачыненні да літаратуры, мастацтва і пад.). Рыфма ў паэтычным творы.. нясе і сэнсавую пагрузку. «Полымя». Вобраз Галубовіча нясе вялікую ідэйна-мастацкую пагрузку ў творы [Я. Коласа «На ростанях»].
нагру́зчык, ‑а, м.
1. Тое, што і грузчык. Ездзілі на.. [паравічках] тутэйшыя людзі — нагрузчыкі торфу і капальнікі яго. Чорны.
2. Прыстасаванне для нагрузкі чаго‑н. Універсальны нагрузчык на трактар.
нагру́зчыца, ‑ы, ж.
Жан. да нагрузчык (у 1 знач.).
нагрунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., чаго.
Спец. Пакрыць грунтам (у 4 знач.) нейкую колькасць чаго‑н.
нагры́жнік, ‑а, м.
Павязка, якая сцягвае і падтрымлівае месца, дзе знаходзіцца грыжа.