вываро́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да вывернуцца (у 1–5 знач.).
2. Зал. да выварочваць.
вываро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вывернуць.
вы́варыцца, ‑рыцца; зак.
1. Вылучыцца ў выніку варкі. Выварыўся цукар з буракоў.
2. Страціць якія‑н. якасці, асаблівасці ў працэсе доўгай варкі. Мяса добра выварылася.
вы́варыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1. Здабыць што‑н. пры дапамозе кіпячэння, выварвання. Выварыць клей з касцей.
2. Пазбавіць якіх‑н. якасцей, асаблівасцей шляхам доўгага кіпячэння, варкі. Выварыць мяса.
3. Кіпячэннем ачысціць ад чаго‑н. Выварыць бялізну.
вы́вастраны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вывастрыць.
вы́вастрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Добра навастрыць, зрабіць вострым. Вывастрыць нож.
вы́веданы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выведаць.
вы́ведаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і з дадан. сказам.
1. Выпытаць, вызнаць што‑н. такое, што трымаецца ў тайне. Выведаць тайну. Выведаць намеры. □ Войту трэба прасачыць і выведаць, куды прапаў дзед Талаш. Колас. // Разм. Разведаць, высачыць. Неабходна было выведаць, дзе стаяць немцы і дзе іх няма, якімі дарожкамі і якімі сцежкамі трэба прабірацца, каб не наткнуцца на ворага. Кулакоўскі.
2. Разм. Спазнаць што‑н. асабіста, на ўласным вопыце; зазнаць, зведаць. У плач кінулася Насця. У слёзы гаспадыні, што выведала ўжо ў маладыя гады хатнюю таўкатню. Чорны.
выве́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выведваць — выведаць.
выве́двацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выведваць.