выведаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і з дадан. сказам.

1. Выпытаць, вызнаць што‑н. такое, што трымаецца ў тайне. Выведаць тайну. Выведаць намеры. ▪ Войту трэба прасачыць і выведаць, куды прапаў дзед Талаш. Колас. // Разм. Разведаць, высачыць. Неабходна было выведаць, дзе стаяць немцы і дзе іх няма, якімі дарожкамі і якімі сцежкамі трэба прабірацца, каб не наткнуцца на ворага. Кулакоўскі.

2. Разм. Спазнаць што‑н. асабіста, на ўласным вопыце; зазнаць, зведаць. У плач кінулася Насця. У слёзы гаспадыні, што выведала ўжо ў маладыя гады хатнюю таўкатню. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)