насмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., чаго.
Высмактаць нейкую колькасць чаго‑н. Насмактаў камар крыві.
насма́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад насмаліць 2 (у 1 знач.).
насмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што і чаго.
Нацерці або пакрыць смалою. Насмаліць канат.
насмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.
1. чаго. Абпальваючы, ачысціць ад поўсці, шчаціння і пад. у вялікай колькасці.
2. Разм. Многа накурыць. [Жэня:] — Не паспелі адчыніць дзверы, як ужо насмалілі! Калі вы ўжо забароніце гэту курылку, Андрэй Іванавіч! Васілевіч.
насма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насмаліць 2.
на́смарк, ‑у, м.
Запаленне слізістай абалонкі носа, якое суправаджаецца слізіста-гнойнымі выдзяленнямі і чханнем. Хранічны насмарк.
насме́лую, прысл.
Смела, не баючыся. Рабіць насмелую. □ Як зрабіць, каб у хаце можна было вольна дыхаць, каб насмелую можна было сказаць звонкае і вясёлае слова. Крапіва.
насме́рць, прысл.
1. Так, што падыходзіць смерць; да смерці. Раніць насмерць. Забіць насмерць. □ Урэшце [мужчыны] знайшлі некалькі выступаў і палезлі ўверх, рызыкуючы кожны момант паляцець уніз і разбіцца насмерць. Маўр. // Не шкадуючы жыцця, да канца. Біцца насмерць. □ Атака ішла за атакай. Але абаронцы горада стаялі насмерць. «Звязда».
2. перан. Разм. Вельмі моцна. Перапалоханыя насмерць бандыты, страціўшы свайго атамана, пакідаліся на падлогу. Колас.
насме́х, прысл.
Разм. Для смеху, жартам, насміхаючыся.
насме́ціць, ‑смечу, ‑смеціш, ‑смеціць; зак.
Нарабіць смецця, набрудзіць. Насмеціць у пакоі.
насме́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад насмеціць.