нампалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.
Намеснік па палітычнай рабоце (у воінскай часці, прафесіянальным вучылішчы і інш.). Бародзіч даведаўся, што ў полк прыехаў новы нампаліт камандзіра палка маёр Звераў. Алешка.
намудрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Разм.
1. Прыдумаць шмат чаго‑н. новага. Яно што праўда, то праўда: гуртам рабіць ямчэй.. Буйная гаспадарка — пэўна што: машыны, угнаенне, севазварот, адным словам — тэхніка. Тут табе такога можна намудраваць, што ого-го! Зарэцкі.
2. Вельмі ўскладніць якую‑н. справу, зрабіць, сказаць што‑н. вельмі замыславата, але не заўсёды зразумела.
намудраге́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Разм. Тое, што і намудраваць (у 2 знач.). [Дзед:] — Я іх ведаю, гэтых пісараў. Іншы намудрагеліць, каб паказаць, што ён.. вучоны. А што і да чаго — ліха яго ведае. Якімовіч.
намудры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Разм. Тое, што і намудраваць. — Вось паглядзі, што мы тут намудрылі, — як бы сарамліва заўважыў .. [Платон Галавач], паказваючы на шырокі разгорнуты ліст паперы на стале. Хведаровіч. Выгнуліся гэтыя два дрэўцы, утварылі арку, а тады ўжо чаго толькі не намудрылі на гэтай арцы снег з марозам! Кулакоўскі.
наму́л, ‑у, м.
Хворае ад націрання месца. Намул на спіне каня.
наму́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Захворванне падэшвы капытоў (у коней, валоў).
наму́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. намульваць — намуляць.
наму́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да намульваць.
наму́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да намуляць.
наму́ляны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад намуляць.