Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надзіма́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. надзімаць — надзьмуць (у 1, 2 знач.).

надзіма́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які надзімаецца паветрам або газам. Надзіманая лодка.

2. перан. Разм. Поўны пыхі, важнасці; ганарысты. Твар інспектара пыхаў такой грэблівасцю, такой надзіманай непавагай, што Кох аж разгубіўся. Лынькоў.

надзіма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да надзьмуцца.

2. Зал. да надзімаць (гл. надзьмуць у 1, 2 знач.).

надзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надзьмуць.

надзі́р, ‑а, м.

Спец. Пункт нябеснай сферы пад гарызонтам, процілеглы зеніту.

[Араб. nazir.]

надзіра́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да надзіраць.

надзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надраць, надзерці.

на́дзіць, наджу, надзіш, надзіць; незак., каго.

1. Прынаджваць чым‑н. каго‑н. Надзіць рыбу на гарох.

2. перан. Разм. Вабіць да сябе, прыцягваць. Няхай жа заўжды яно [мора] сніцца, Заўжды на раздолле заве, Прывольнымі далямі надзіць, Далёкаю лёгкай смугой. Зарыцкі.

надзо́рны, ‑ая, ‑ае.

У паэтычных вобразах — які знаходзіцца вышэй зорак. Надзорны свет.

надзьму́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць надзьмутага (у 2, 3 знач.).