насло́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. наслойваць — наслаіць.
насло́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да наслаіцца.
2. Зал. да наслойваць.
насло́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да наслаіць.
наслужы́цца, ‑служуся, ‑служышся, ‑служыцца; зак.
Разм. Многа, доўга паслужыць. Наслужыцца за сваё жыццё.
наслу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пачуць, паслухаць многа чаго‑н. Наслухацца пра даўнейшае. Наслухацца казак. □ А расказваць было што: ходзячы вечна па людзях, усяго наслухаешся. Чорны. Шмат чаго мы наслухаліся ад дзеда пра войны. Якімовіч.
2. Атрымаць задавальненне, слухаючы (часта з адмоўем «не» або дзеясл. «магчы»). Наслухацца музыкі. □ Слухае не наслухацца [Пастух] Салаўя-спевака, птаху чароўную. Сіняўскі.
наслядзі́ць, ‑сляджу, ‑слядзіш, ‑слядзіць, ‑слядзім, ‑следзіце; зак.
Пакінуць сляды, напэцкаць слядамі. Наслядзіць на ганку. □ Боты — і выцер жа [Данік] іх, здаецца! — усё ж такі наслядзілі на чыстай чырвонай падлозе. Брыль. На полі то там, то сям ляжалі цёмныя цені ад узгоркаў і кустоў. Здавалася, што нехта няўклюдны наслядзіў на ім. Асіпенка.
насма́жвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да насмажваць.
насма́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насмажыць.
насма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., чаго.
Прыгатаваць смажаннем у нейкай колькасці. Насмажыць мяса. Насмажыць грыбоў.
насмакта́цца, ‑смакчуся, ‑смокчашся, ‑смокчацца; зак.
1. Смокчучы, напіцца чаго‑н.; уволю, многа пасмактаць. Насмокчуцца [мурашкі] соку і не могуць утрымацца, падаюць уніз — як спелыя ягады. Кандрусевіч.
2. перан. Разм. Уволю накурыцца. Пакуль не насмокчуцца [бацька і Пашка], пакуль злёгку не пойдуць кругам галовы ад моцнага самасаду, будуць курыць і маўчаць. Паўлаў.
3. перан. Груб. Напіцца п’яным.
•••
Насмактацца крыві чыёй — тое, што і напіцца крыві (гл. напіцца).