напаўпаро́жні, ‑яя, ‑яе.
Напалавіну парожні, не зусім парожні.
напаўпаро́жні, ‑яя, ‑яе.
Напалавіну парожні, не зусім парожні.
напаўпісьме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які не ўмее добра пісаць і чытаць; малапісьменны.
напаўпразры́стасць, ‑і,
Якасць напаўпразрыстага.
напаўпразры́сты, ‑ая, ‑ае.
Амаль празрысты, не зусім празрысты.
напаўпралета́рый, ‑я,
У капіталістычным грамадстве — чалавек, які працуе на капіталістычным прадпрыемстве, але яшчэ звязаны з уласнай гаспадаркай.
напаўпралетарыя́т, ‑у,
У капіталістычным грамадстве — блізкі да пралетарыяту клас наёмных рабочых, які амаль пазбаўлены ўласнасці і сродкаў вытворчасці.
напаўпраніка́льны, ‑ая, ‑ае.
Слаба пранікальны, не зусім пранікальны.
напаўпрыкры́ты, ‑ая, ‑ае.
Не зусім прыкрыты.
напаўпрыто́мны, ‑ая, ‑ае.
Амаль без прытомнасці, амаль непрытомны.
напаўпусты́, ‑ая, ‑ое.
Не зусім напоўнены, запоўнены; амаль пусты.