намо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да наматаць.
намо́тка, ‑ткі, ДМ ‑тцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. намотваць — наматаць.
2. Разм. Тое, што наматана, маток. Зняць намотку. □ [Шпулька] павінна быць невялікай і дапускаць намотку 100 метраў шкура, які б вытрымліваў на разрыў груз да 5–6 кілаграмаў. Матрунёнак.
намо́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад намачыць.
намо́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. намочваць — намачыць.
намо́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Разм. Незак. да намачыцца.
2. Зал. да намочваць.
намо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да намачыць.
намо́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад намасціць.
намо́шчванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. намошчваць — намасціць.
намо́шчвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да намошчваць.
намо́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да намасціць.