наклёпванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. наклёпваць — накляпаць 1.
наклёпвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да наклёпваць.
наклёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накляпаць 1.
наклёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наклёпваць — накляпаць 1.
2. Тое, што накляпана; накляпаная частка чаго‑н. Наклёпка са сталі.
наклёўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. наклёўвацца — наклюнуцца (у 1, 2 знач.).
наклі́каць, ‑клі́чу, ‑клі́чаш, ‑клі́ча; зак., каго-што.
1. Наззываць, запрасіць у вялікай колькасці. Наклікаць гасцей на вяселле.
2. перан. Выклікаць якім‑н. учынкам, словам і пад. што‑н. непрыемнае, непажаданае; напрарочыць. Лёнька маўчаў. Ён разумеў толькі адно, што бацька сваім прызнаннем наклікаў нейкую страшэнную непрыемнасць на іх сям’ю. Васілевіч. [Маці] нават баіцца моцна радавацца — а што, калі гэтым наклічаш якую бяду, — і заўсёды сунімае [членаў сям’і]: «Ну, хопіць, насмяяліся ўжо, і досыць». Карпаў.
накліка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да наклі́каць.
наклю́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Прабіты дзюбай (пра шкарлупіну яец, з якіх вылупліваюцца птушаняты).
2. Які пачаў прарастаць, распускацца. Наклюнутае зерне.
наклю́нуцца, ‑нецца; зак.
1. Стаць прабітым дзюбай (пра шкарлупіну яец, з якіх вылупліваюцца птушаняты).
2. Пачаць прарастаць, распускацца (пра зерне, пупышкі). Кроплі шумна капалі з галінкі, і ўся бярозка варушылася, быццам ад ветру. Яе шакаладныя пупышкі ўжо наклюнуліся. Хомчанка.
3. перан. Разм. Выпадкова трапіцца, абазначыцца, намеціцца. Наклюнулася добрая работа. □ [Лашук:] — Заўтра канчаткова рашу, ці можна прымяніць тут адзін варыянт. Сёе-тое ўжо наклюнулася. Новікаў.