Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выпраме́ньвальнік, ‑а, м.

Спец. Перадатчык светлавой, цеплавой або гукавой энергіі. Рукавы выпраменьвальнік.

выпраме́ньвальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выпраменьвання.

выпраме́ньванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпраменьваць — выпраменіць і выпраменьвацца — выпраменіцца.

выпраме́ньвацца, ‑аецца; незак.

1. Вылучаючыся, распаўсюджвацца (пра розныя віды прамянёвай энергіі).

2. Зал. да выпраменьваць.

выпраме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Вылучаць прамянёвую энергію, светлавыя, цеплавыя і інш. прамяні. Выпраменьваць святло. Выпраменьваць злектрамагнітныя хвалі. □ Пышныя русыя валасы, здавалася, выпраменьвалі ўласнае святло. Шахавец.

выпраме́ньваючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад выпраменьваць.

2. ‑ая, ‑ае. у знач. прым. Які выпраменьвае.

3. Дзеепрысл. незак. цяпер. ад выпраменьваць.

вы́праміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.

1. Тое, што і выпрастацца (у 1 знач.). Дык выпрамся ж трошку, ды жыва за сошку. Купала. Іваніха выпрамілася, уважліва агледзела чалавека — яго няголены.. твар. Лось.

2. Разм. Пайсці ў пэўным кірунку; накіравацца. Аднак не павярнуў чалавек ні дадому, ні ў раённы цэнтр, а выпраміўся проста на горад. Кулакоўскі.

вы́праміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.

Зрабіць прамым, без звілін, паваротаў і пад.; выпрастаць. Выпраміць канал, дарогу, прасеку, лінію.

•••

Выпраміць ток (спец.) — ператварыць пераменны электрычны ток у пастаянны.

выпрамле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпрамляць — выпраміць і стан паводле знач. дзеясл. выпрамляцца — выпраміцца.

вы́прамлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпраміць.