Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наро́г, ‑а, М ‑розе, м.

Частка плуга, якая падразае зямлю знізу. Конь нацягнуў пастронкі, нарог лёгка ўехаў у зямлю. Мележ.

наро́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

1. ‑а. Насельніцтва якой‑н. краіны, дзяржавы. Народ Савецкай краіны. □ І сэрцы, і воля, І думы народа Злучыліся ў плыні адной, Як хвалі патокаў, Як шумныя воды, Дзе сонца гуляе вясной. Колас. Іду з маім народам я, Вядзе мяне дарога проста. Краіна родная мая, — Вялікія тваім мы ростам. Бялевіч.

2. ‑а. Нацыя, нацыянальнасць, народнасць. Непарушны саюз народаў. Братняя дружба народаў. □ Нямецкі народ, да цябе маё слова — Вайне сваё «не» ты скажы. Бачыла.

3. ‑а; толькі адз. Асноўная, працоўная маса насельніцтва. Працоўны народ. □ Ідзе народ сярпа, касы, станка і молата. Таўлай. // У гістарычным матэрыялізме — сацыяльная супольнасць, якая ўключае ў сябе тыя слаі і класы, якія здольны ўдзельнічаць у вырашэнні задач прагрэсіўнага развіцця грамадства.

4. ‑у; толькі адз. Людзі. Сабралася шмат народу. □ Народ з пакункамі валіў з вакзала. Чорны. Народу ў клубе ўсё прыбывала. Шахавец. // Разм. Пра групу людзей, якія маюць нейкія агульныя, аднолькавыя рысы. Хлапчукі — народ спрытны. □ [Тата:] — Тут, у школе, народ вучоны, займаецца сур’ёзнай справай. Брыль. Бацькі — нецярплівы народ! Грамовіч.

•••

Савецкі народ — новая сацыяльная і інтэрнацыянальная супольнасць людзей, якая ўзнікла ў СССР за гады сацыялістычнай будаўніцтва.

народа... (а таксама нарада...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «народ», напрыклад: народаўладдзе.

народалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца з любоўю да народа.

народанасе́льніцтва, ‑а, н.

Насельніцтва Зямлі, кантынента, краіны. Народанасельніцтва СССР.

народаўла́ддзе, ‑я, н.

Форма праўлення, пры якой улада належыць народу; дэмакратыя. СССР — краіна сапраўднага народаўладдзя. □ У ходзе сацыялістычнага будаўніцтва ўвасабляюцца ў жыццё ідэі Маркса і Леніна аб сацыялістычнай дзяржаўнасці і дэмакратыі, аб развіцці народаўладдзя ў сацыялістычным грамадстве. «Звязда».

народаўла́дства, ‑а, н.

Тое, што і народаўладдзе.

наро́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нарадзіць.

2. у знач. наз. наро́джаны, ‑ага, м.; наро́джаная, ‑ай, ж. Той (тая), хто нарадзіўся.

наро́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

1. Незак. да нарадзіцца.

2. Зал. да народжваць.

наро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нарадзіць.