Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

накле́іцца, ‑клеіцца; зак.

Прыліпнуць, прыклеіцца пры дапамозе клею. Маркі добра наклеіліся.

накле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што і чаго.

1. Прымацаваць што‑н. пры дапамозе клею. Наклеіць марку на канверт. Наклеіць афішу.

2. Зрабіць пры дапамозе клею. Наклеіць канвертаў. Наклеіць цацак з паперы.

накле́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. наклейваць — наклеіць.

накле́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да наклеіцца.

2. Зал. да наклейваць.

накле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наклеіць.

накле́йка, ‑і, ДМ ‑клейцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наклеіць.

2. Этыкетка, ярлык і пад., якія наклеены на што‑н. Фабрычная наклейка. Чамадан з наклейкамі.

наклеймава́ць, ‑кляймую, ‑кляймуеш, ‑кляймуе; зак., каго-што.

Наставіць клеймаў на што‑н. Наклеймаваць тавараў.

накле́йны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які наклейваецца. Наклейны нос клоуна.

накле́йшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца наклейваннем чаго‑н.

накле́йшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да наклейшчык.