накіпа́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. накіпаць — накіпець.
накіпе́ць, ‑піць; зак.
1. Утварыцца, сабрацца на паверхні вадкасці, якая кіпіць (пра пену, накіп). // Асесці на ўнутраных сценках чайніка, катла і іншай пасуды, у якой кіпяцяць ваду.
2. перан. Сабрацца ў сэрцы, душы, перапоўніць сэрца, душу (пра цяжкія, непрыемныя пачуцці). Накіпела злосць. □ У душы Антона накіпела крыўда. Пянкрат. / у безас. ужыв. Сцёпка змушан быў прызнаць сваё паражэнне. Але ён у далейшым адыграецца, бо ў сэрцы яго накіпела. Колас.
накіпны́, ‑ая, ‑ое.
Спец. Які складаецца з накіпу (у 1 знач.). Накіпны слой.
накіпяці́ць, ‑пячу, ‑пяціш, ‑пяціць; зак., чаго.
Закіпяціць нейкую колькасць чаго‑н. Накіпяціць кацёл вады. Накіпяціць малака.
накірава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. Які прымушае што‑н. рухацца ў пэўным кірунку. Накіравальныя ролікі.
2. у знач. наз. накірава́льная, ‑ай, ж. Спец. Лінія, якая вызначае кірунак, у якім рухаецца прамая, што ўтварае канічную або цыліндрычную паверхню.
накірава́насць, ‑і, ж.
1. Засяроджанасць, паглыбленасць думак, жаданняў, пачуццяў.
2. Кірунак у дзейнасці, развіцці. Накіраванасць у будучае. // Напрамак, выражаны ў працы, творы і пад. Ідэйная накіраванасць верша. □ Я. Купала і Я. Колас яшчэ больш узмацнілі грамадскае гучанне нашай сатыры, падалі ёй выразную рэвалюцыйную накіраванасць. Казека.
накірава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. накіраваць (у 3, 4 знач.).
2. Кірунак развіцця якога‑н. дзеяння. [Рыбнікаў:] Святое пачуццё нянавісці да ворага трэба трымаць у руках, даць яму разумнае накіраванне. Пара можа і лакаматыў рухаць, і кацёл узарваць. Крапіва.
3. Дакумент аб прызначэнні куды‑н. У той жа дзень .. [Люба] атрымала накіраванне на працу ў свой раён. Васілевіч.
накірава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад накіраваць.
2. у знач. прым. Спец. Які дзейнічае ў пэўным, патрэбным кірунку. Накіраваны прамень. Накіраванае змяненне прыроды арганізмаў.
накірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
1. Пайсці, паехаць куды‑н., да каго‑, чаго‑н., рушыць у якім‑н. кірунку. Накіравацца на сход. Накіравацца да знаёмага. □ Шпаркімі крокамі, а дзе і подбегам накіраваўся дзед на сваю сядзібу. Колас. З кабіны самазвала вылез начальнік зборачнага цэха і вайсковым крокам накіраваўся да трыбуны. Карпаў.
2. Узяць, набыць які‑н. кірунак руху, развіцця. Апошнія прамяні .. [сонца] слізганулі па воднай прасторы, а затым накіраваліся ўгору. Маўр.