наску́рны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца, праяўляецца на скуры.
наслае́нне, ‑я, н.
1. Асадачнае ўтварэнне ў выглядзе пластоў зямлі, наслоеных адзін на другі. Геалагічныя наслаенні. Пясчанае наслаенне. // Тое, што наслоена на чым‑н. Наслаенні металаў. Наслаенне пылу.
2. перан. Новыя асаблівасці, рысы культуры, быту, характару, якія далучаюцца да старых, наслойваюцца на старыя. Новыя наслаенні ў развіцці пісьменнасці.
наслаі́цца, ‑слоіцца; пр. наслаіўся, ‑слаілася; зак.
1. Утварыцца, пакладаючыся адным слоем на другі.
2. перан. Утварыцца з цягам часу, далучыўшыся да чаго‑н. ранейшага. Наслаіліся ўспаміны.
наслаі́ць, ‑слаю, ‑слоіш, ‑слоіць; пр. наслаіў, ‑слаіла; заг. наслаі; зак., чаго.
1. Накласці слаямі. Наслаіць цеста.
2. Падзяліць на слаі нейкую колькасць чаго‑н.
насла́нне, ‑я, і насланнё, ‑я, н.
Напасць, няшчасце. [Рыгору] успомнілася, як адзін год яшчэ пры нябожчыку-бацьку гэтакае насланнё на іх было: з пушчы панадзіўся воўк і ўсіх авечак перацягаў. Сабаленка. [Маці:] — І вось скажы, дачушка, насланнё на нашу хату. Ніяк хвароба нас не пакідае. Я ўстала — хлопец злёг. Пташнікаў. Дзецям Ганна нічога не сказала, а сама затужыла. За што на яе такое пасланне? Лобан. // Паводле забабонных уяўленняў: тое, што наслана нібы «нячыстай сілай»; прывід. [Алесь:] А калі апамятаўся, то нічога не знайшоў... Не ведаю, братачка, што і падумаць, быццам насланнё нейкае, д’ябальская праява, не іначай... Ваданосаў.
насла́ны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наслаць 1.
насла́ны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наслаць 2.
насла́ць 1, нашлю, нашлеш, нашле; нашлём, нашляце; зак., каго-чаго.
1. Прыслаць у вялікай колькасці. Наслаць кніг. Наслаць людзей.
2. Напусціць на каго‑н. няшчасце, бяду і пад. А ліха следам па дарозе За імі ўпотайку бяжыць. Дагнала бедную Марынку, Наслала ёй цяжкую хвор. Колас. — Што ты гаворыш! — не вераць суседзі. — Глядзі, каб не паслаў.. [вядзьмар] на цябе бяды... Якімовіч.
насла́ць 2, ‑сцялю, ‑сцелеш, ‑сцеле; заг. насцялі; зак.
1. чаго. Разаслаць, раскласці, пакласці раўнамерным слоем на паверхні чаго‑н. у якой‑н. колькасці. Замест сеннікоў на нары [хлопцы] наслалі саломы. Карпаў. Павячэраўшы, мы паслалі насечаных яловых лапак, накрылі іх посцілкамі і ляглі. Ляўданскі.
2. што і чаго. Пакласці шчыльна ў рад (дошкі, бярвенне і пад.).
3. што. Зрабіць, пабудаваць насціл (з дошак, бярвення і пад.). Тут хаце і стаць. Шыферам пакрыта. Засталося паслаць падлогу, столь пакласці і — грымі наваселле! Савіцкі. Праз два крокі .. [Шабуніха] адчула галлё, — гэта былі, відаць, рэшткі грэбелькі, якую спехам паслалі былі на падатным грунце. Мележ.
насле́г, ‑а, м.
1. Адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў Якуцкай АССР.
2. Гіст. Радавая, пазней сельская абшчына ў якутаў.
[Ад рускага дыялектнага наслег — начлег.]
насле́даванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наследаваць.
2. Твор, выкананы па якому‑н. узору. Ёсць у Я. Купалы творы, якія сведчаць аб творчым наследаванні матывам А. Міцкевіча. Лойка.
насле́даваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наследаваць.