Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нарматы́ўнасць, ‑і, ж.

Якасць нарматыўнага (у 2 знач.). Нарматыўнасць вымаўлення.

нарматы́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які мае адносіны да нарматыву, з’яўляецца нарматывам.

2. Які вызначае норму, стандарты, правілы. Нарматыўная граматыка.

нармірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. нарміраваць.

нармірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нарміраваць.

2. у знач. прым. Вызначаны нормай, які адпавядае нормам. Нарміраваны працоўны дзень.

нармірава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да нарміраваць.

нармірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Увесці (уводзіць), устанавіць (устанаўліваць) нормы. Нарміраваць рабочы дзень. Нарміраваць заработную плату.

нарміро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нарміроўкі, заняты нарміроўкай.

нарміро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. нарміраваць.

нарміро́ўшчык, ‑а, м.

Спецыяліст па нарміраванню, нарміроўцы.

нарміро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да нарміроўшчык.