Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наве́чна, прысл.

Назаўсёды. Лічыцца навечна ў спісах палка. □ Імёны герояў .. будуць высечаны на мармуры, каб навечна застацца ў народнай памяці. Брыль.

наве́шаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад навесіць.

наве́шаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад навешаць.

наве́шаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Павесіць, навесіць на што‑н. вялікую колькасць чаго‑н. Васіль стаяў, глядзеў і думаў, што Лескавец залішне многа навешаў усюды ліхтароў. Шамякін.

наве́шванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. навешваць ​1 — навесіць.

наве́шванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. навешваць ​2 — навешаць.

наве́швацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да навешваць ​1.

наве́швацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да навешваць ​2.

наве́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да навесіць.

наве́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да навешаць.

наве́яны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад навеяць.

наве́яць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., што і чаго.

1. Веючы, ачысціць нейкую колькасць збожжа. Навеяць мех жыта.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нанесці, прынесці ветрам. Навеяла завіруха гурбы снегу.

3. перан. Выклікаць у каго‑н. пэўны настрой, думкі і пад., прывесці ў пэўны душэўны стан. Адзінота навеяла сум. □ Успамін пра маці адразу навеяў смутак на Грышаў твар. Пальчэўскі. І навеюць думак многа Мне пра мілую дзяўчынку Далі тыя і дарогі. Колас.

навёрствацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да навёрстваць ​1.

навёрствацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да навёрстваць ​2.

навёрстваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да навярстаць ​1.

навёрстваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да навярстаць ​2.