вы́скрабкі, ‑бак; адз. няма.
Разм. Выскрабеныя рэшткі чаго‑н. Выскрабкі кашы.
вы́скрабці, ‑бу, ‑беш, ‑бе; зак., што.
1. Скрабучы што‑н., зрабіць чыстым, гладкім. Дома жанчына выскрабла падлогу і столь, памыла вокны. Хадановіч. [Дзеці] так выскраблі дзеркачамі двор і вуліцу, што было хоць каціся. Васілевіч.
2. Дастаць, выдаліць што‑н. выскрабаннем. Выскрабці рэшткі кашы з гаршка. □ Сяргей Карпавіч выскраб з люлькі попел, начыніў яе свежым тытунём і закурыў. Мікуліч.
вы́скрабціся, ‑буся, ‑бешся, ‑бецца; зак.
Разм. Выбрацца з цяжкага становішча; выкруціцца. Выскрабціся з даўгоў. □ Сяк-так выскрабся [стары] ад хваробы. Чорны. [Алесь:] — Ліха яго ведае, што ён за чалавек. Яшчэ завядзе ў такое месца, што не выскрабешся. Сам то ён выскачыць з лазы і з балота. Чарнышэвіч.
выскрэ́бванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выскрэбваць — выскрабці.
выскрэ́бвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выскрэбваць.
выскрэ́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выскрабці.
выскуба́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выскубаць — выскубці.
выскуба́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да выскубаць.
выскуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выскубці.
выску́бванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выскубваць — выскубці.