Разм. Выбрацца з цяжкага становішча; выкруціцца. Выскрабціся з даўгоў. □ Сяк-так выскрабся [стары] ад хваробы.Чорны.[Алесь:] — Ліха яго ведае, што ён за чалавек. Яшчэ завядзе ў такое месца, што не выскрабешся. Сам то ён выскачыць з лазы і з балота.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)