Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дачы́ста, прысл.

Поўнасцю, без астатку. З’есці ўсё дачыста. □ [Мікалай Аляксеевіч] паедзе і раскажа ўсё дачыста ў райкоме. Навуменка.

дачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак., каго-што.

Скончыць чыстку каго‑, чаго‑н.; давесці чыстку да якой‑н. ступені выканання. Дачысціць рыбу. Дачысціць стрэльбу. Дачысціць боты.

дачыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Прачытаць да якога‑н. месца. Дачытацца да сярэдзіны кнігі.

2. Празмерным чытаннем давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дачытацца да болю ў галаве.

дачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Скончыць чытаць што‑н.; прачытаць да якога‑н. месца, якой‑н. часткі. — Там жа, проста ў тым самым месцы сказана і другое, Міхась Пятровіч, можа вы не ўспелі дачытаць? Скрыган.

дачы́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дачытацца.

2. Зал. да дачытваць.

дачы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дачытаць.

дачы́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дачысціць.

дачышча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да дачышчаць.

дачышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дачысціць.

дачэ́рчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дачарціць.