Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напаўзакры́ты, ‑ая, ‑ае.

Не поўнасцю закрыты, амаль закрыты. Нават у мёртвага ў яго [рыцара] высакародная пастава.. Напаўзакрытае белае аблічча, магутныя ногі. Караткевіч.

напаўза́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. напаўзаць — напаўзці.

напаўзаплю́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Не зусім заплюшчаны, амаль заплюшчаны (пра вочы).

напаўзасо́хлы, ‑ая, ‑ае.

Амаль засохлы. Напаўзасохлае дрэва.

напаўзасы́паны, ‑ая, ‑ае.

Напалавіну засыпаны, не зусім засыпаны. Дзе-нідзе .. трапляліся напаў засыпаныя яміны. Даніленка.

напаўзато́плены, ‑ая, ‑ае.

Напалавіну затоплены, не зусім затоплены. Напаўзатопленыя кусты.

напаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да напаўзці.

напаўзачы́нены, ‑ая, ‑ае.

Не шчыльна зачынены. Напаўзачыненыя дзверы.

напаўзці́, ‑паўзу, ‑паўзеш, ‑паўзе; ‑паўзём, ‑паўзяце; пр. напоўз, ‑паўзла, ‑паўзло; зак.

1. Паўзучы, наткнуцца, натрапіць на каго, што‑н. Напаўзці на перашкоду. Напаўзці на калючы дрот.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыпаўзці, запаўзці куды‑н. у вялікай колькасці. Напаўзло мурашак у торбу з абедам.

3. Насунуцца, пакрываючы, засланяючы сабою (пра хмары, туман, цемру і пад.). На змярканні з-за лесу папаўзлі шызыя, змрочныя хмары. Быкаў.

напаўільняны́, ‑ая, ‑ое.

Не чыста льняны. Напаўільняное палатно.