Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

намінаты́ў, ‑тыву, м.

Тое, што і назоўны склон.

[Ад лац. (casus) nominativus.]

намінаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

У граматыцы — які служыць для называння, абазначэння (прадметаў, з’яў, якасцей, дзеянняў). Намінатыўная функцыя слова. Намінатыўны сказ.

наміна́цыя, ‑і, ж.

У граматыцы — называнне чаго‑н.

[Лац. nominatio.]

наміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да памяць.

на́мітка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Доўгі вузкі кусок кужэльнага палатна, звычайна з каймой або вышыўкай. Здавалася,.. што іконы ў залачоных рамах, ахінутыя белымі льнянымі наміткамі і ручнікамі, вось-вось не вытрымаюць хістання цяжкага, гарачага духу хаты і ўпадуць. Паўлаў. / у перан. ужыв. Лёгкай наміткай слаўся па балоце шызы туман. Шчарбатаў. Поле было заслана наміткай сіняватай смугі, а лес за ім стаяў сіні-сіні. Навуменка.

2. Даўні галаўны ўбор замужніх жанчын. На яе галаве красуецца намітка з вышытымі канцамі. Колас.

намітусі́цца, ‑тушуся, ‑тусішся, ‑тусіцца; зак.

Разм. Многа, доўга памітусіцца. Намітусіцца за дзень.

намітынгава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак.

Разм. Уволю, доўга памітынгаваць.

намнажа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да намножыць.

намнажэ́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. намнажаць — намножыць.

намно́га, прысл.

У значнай ступені, значна. Намнога лепш. Намнога перавысіць норму выпрацоўкі. □ Праз колькі хвілін можна было разабраць, што ішлі мужчыны. Задні намнога адстаў ад пярэдняга, высокага і плячыстага. Быкаў.