Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наддзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і наддзяўбці.

наддзяўбці́, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце; пр. наддзёўб, ‑дзяўбла, ‑дзяўбло; зак., што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вырваць дзюбай кавалачак чаго‑н. зверху, з краю. Наддзяўбці вішню.

2. Зрабіць долатам або іншым якім‑н. інструментам неглыбокае паглыбленне на чым‑н.

наддо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над долам (у 1, 2 знач.), над зямлёю. Лясны жаваранак вольны, Снуючыся ў яснай сіні, Песню пеў у жытнім кліне І будзіў прастор наддольны. Колас.

над’е́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад над’есці.

над’е́сці, над’ем, над’ясі, над’есць; над’ядзім, над’ясце, над’ядуць; заг. над’еш; зак., што.

Адкусіць кавалак чаго‑н. Над’есці булку.

над’е́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.

Разм. Прыехаць у патрэбны момант. Тут і госці над’ехалі.

наджа́ліць, ‑іць; зак., каго.

Накусаць, пакусаць (пра пчол, чмялёў, восаў). Больш за ўсіх дасталося Ціхану, пчолы наджалілі так, што Мальвіна, прыйшоўшы дамоў, не пазнала хлопца. Дуброўскі.

наджга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Апячы, напячы якой‑н. пякучай раслінай. Наджгаць ногі крапівой.

2. Пакусаць (пра пчол, аваднёў і некаторых іншых насякомых).

надзвы́чай, прысл.

Тое, што і надзвычайна.

надзвыча́йна, прысл.

1. У высокай ступені. Надзвычайна ўпарты. □ З галавой, з шчырасцю аддаўся Пятрусь надзвычайна карыснай справе. Нікановіч.

2. Вельмі, надта. Сярод вясковага люду аўтарытэт Самабыля, як краўца і слаўнага чалавека, стаіць надзвычайна высока. Колас. Таццяна радасна ажывілася — ёй надзвычайна прыемна было, што Зелянюк ставіцца да яе з шчырай даверлівасцю і нават радзіцца з ёй. Зарэцкі.