нагну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нагнуць.
нагну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.
Сагнуўшыся, нахіліцца. Жанчына нагнулася над дзіцём. Чорны. — Малайчына, што нічога не забыла, — пагладзіў дзед унучку па галоўцы, нагнуўся і пацалаваў. Юрэвіч.
нагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак.
1. што. Сагнуўшы, нахіліць, накіраваць уніз. Нагнуць галаву. □ Сцёпка нагнуў галінку, сарваў тры зялёныя яблыкі — сабе, Лазавіку, Свідзерскаму. Хомчанка.
2. чаго. Нарабіць, нарыхтаваць нейкую колькасць чаго‑н. гнутага. Нагнуць дуг.
нагнясці́, ‑гняту, ‑гняцеш, ‑гняце; ‑гняцём, ‑гнецяце; зак., што і чаго.
Пры дапамозе ціску перамясціць і сканцэнтраваць у абмежаванай прасторы (газы, вадкасці і г. д.). Нагнясці ваду. Нагнясці паветра.
•••
Нагнясці ціск (спец.) — павялічыць ціск.
нагнята́льнік, ‑а, м.
Прыбор для нагнятання. Механічны нагнятальнік.
нагнята́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для нагнятання. Нагнятальны насос. Нагнятальны клапан.
нагнята́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. нагнятаць — нагнясці.
нагнята́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да нагнятаць.
нагнята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нагнясці.
наго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Прычына, выпадак. [Зімін:] З якой нагоды апладысменты? Губарэвіч. Я падзякаваў Рынальда і пажартаваў, што абавязкова выкарыстаю яго запрашэнне, калі ў мяне здарыцца нагода пабываць у Рыме. Краўчанка. Да вечара далёка, а тут выдалася такая нагода, што можна прайсціся па полі, пабыць на адзіноце са сваімі думкамі. Асіпенка.