назлу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разм. Здзіраючы, аддзіраючы, злупіць нейкую колькасць чаго‑н.
назлята́цца, ‑аецца; зак.
Зляцецца ў вялікай колькасці. А зязюлі куюць, быццам з кожнай вярбы, Быццам іх назляталася з цэлага свету! Лойка.
назмо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Матаючы, адвіць нейкую колькасць чаго‑н. Назмотваць нітак са шпулек.
назмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Змесці многа чаго‑н. Назмятаць кучу апалага лісця.
назнаро́к, прысл.
Разм. Спецыяльна, з якой‑н. мэтай; знарок. [Дзіма:] — Значыць, назнарок накіравалі мяне на луг, каб я вам не перашкаджаў? — Голас яго задрыжаў і асекся. Гамолка. // Несур’ёзна, для выгляду. [Рыгор:] — Ну, што ты, сапраўды, сумняваешся... Ці мо назнарок? Гартны. // Насуперак, назло каму‑н. Сашка гатовы быў да ўсяго. Ад каго, ад каго, а ўжо ад Надзі ён не чакаў літасці. А яна быццам назнарок: — Схуднеў ты. Аж вочы пасалавелі. Гроднеў.
назнахо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-чаго.
Знайсці ў розных мясцінах многа каго‑, чаго‑н. Назаўтра [Яша] узяў акрайчык хлеба за пазуху, насыпаў у кішэні патронаў, тых, што назнаходзіў у розных мясцінах, і з самага ранку падаўся ў лес. Кулакоўскі.
назна́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад назначыць.
назнача́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да назначыцца.
2. Зал. да назначаць.
назнача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да назначыць.
назна́чыцца, ‑чыцца; зак.
Абазначыцца, стаць прыкметным, яўным. У белым халаце Міхаіл Пятровіч выглядаў стройным і па-ваеннаму падцягнутым. Толькі яшчэ больш, пасівелі ў яго скроні ды назначыліся маршчыны ля вачэй і рота. С. Александровіч.